“ДЗЮЙМОВАЧКА” 3+
“ДЗЮЙМОВАЧКА” 3+

14 июля 2024 г. 13:00

Белорусский театр “ЛЯЛЬКА”

Ганс Хрысціян АНДЭРСАН
Кранальная гісторыя без слоў “ДЗЮЙМОВАЧКА” 3+

Пастаноўка – Міхаіл КЛІМЧУК
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы – Соф’я ШАХНОЎСКАЯ
Музыка – Мікіта ГУШЧАНКА
Харэаграфія – Дзіяна ЮРЧАНКА
Артысты: Аляксандра БУРДЗІЛОЎСКАЯ, Валерый ЗІМНІЦКІ, Дзяніс КАЛЬЯНАЎ, Даніла КАТОВІЧ, Марыя КАВАЛЁВА

Сапраўдныя цуды ў спектаклі “ДЗЮЙМОВАЧКА”.

ДЗЮЙМОВАЧКА жыве ў кветцы, размаўляе з жукамі, мышамі, эльфамі... Ёй нават пашчасціла ўбачыць свет з вышыні птушынага палёту. Якая прыгажосць! Дзяўчынка на крылах ластаўкі...

ДЗЮЙМОВАЧКА прайшла праз шмат выпрабаванняў і здабыла шчасце. 
Верыць у свае сілы трэба нават у самых неверагодных і складаных умовах.

Працягласць ~45 хвілін