13 июля 2024 г. 18:00
Национальный академический драматический театр имени Якуба КОЛАСА
33.00 - 43.00р.
Без мінулага няма будучыні!
Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Менавіта таму на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба КОЛАСА разгарнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшынёй ВАСКОВЫМ у спектаклі рэжысёра Дзмітрыя АКІМАВА “А ЗОРЫ ТУТ ЦІХІЯ” па аднайменнай аповесці Барыса ВАСІЛЬЕВА.
Старэйшаму пакаленню знаёмы імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня КАМЯЛЬКОВА, Ліза БРЫЧКІНА, Соня ГУРВІЧ, Рыта АСЯНІНА, Галя ЧАЦВЯРТАК. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне.
Спектакль-разважаннне.
Спектакль-рэквіем.
Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!
Рэжысёр-пастаноўшчык – Дзмітрый АКІМАЎ
Мастак-пастаноўшчык – Аляксандр КАМЯНЕЦ
Мастак па святле – Аляксандр РАЗАНЦАЎ
Працягласць спектакля ~ 3 гадзіны 20 хвілін з антрактам
Язык:
Соц. сети: