10 июля 2024 г. 19:00
Национальный академический драматический театр имени Якуба КОЛАСА
13.00 - 23.00р.
“ГАМЛЕТ” актуальны заўсёды. Межы дабра і зла, барацьба за ўладу і філасофскія роздумы пра жыццё, чысціня і бруд пачуццяў... Самыя розныя тэмы гарманічна спалучаюцца ў самай вядомай п’есе Уільяма ШЭКСПІРА, якая больш за 400 год ставіцца на сцэнах усяго свету.
Неверагодна напружаная па сюжэце гісторыя пра маладога прынца Дацкага, які помсціць за смерць бацькі. Ён жадае справядлівасці – ад дзядзькі, сённяшняга караля КЛАЎДЗІЯ і ад маці ГЕРТРУДЫ, якая стала жонкай КЛАЎДЗІЯ, праз два месяцы пасля забойства мужа. Спектакль задае пытанні, на якія гледачы могуць самі знайсці адказы. Ці сапраўды ГАМЛЕТ кахае АФЕЛІЮ? Магчыма, здань бацькі прынца – толькі правакатар свайго сына? Гамлет сапраўды звар’яцеў ці з’яўляецца ўдалым маніпулятарам сітуацыі, каб паспяхова ажыццявіць план помсты?
Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр БАРМАК і артысты Коласаўскага тэатра па-свойму раскрываюць таямніцу Гамлета і прапануюць уласнае разуменне геніяльнай трагедыі, сённяшняе даследаванне сутнасці чалавека.
Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы, музычнае афармленне – заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Аляксандр БАРМАК
Пераклад на беларускую мову – Юрка ГАЎРУК
Працягласць спектакля ~ 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам
Язык:
Соц. сети: