11 июля 2023 г. 16:00
Центральный выставочный зал
Леанід ШЧАМЯЛЁЎ (1923-2021) – знакавая фігура для беларускага і савецкага мастацтва, а яго жыццёвы шлях – высокі прыклад творчага даўгалецця, духоўнай сталасці і жыццёвай мудрасці. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009), кавалер Ордэна Францыска СКАРЫНЫ (2001) нарадзіўся ў легендарным для ўсіх мастакоў Віцебску. Прайшоўшы суровую школу жыцця, будучы ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, Леанід Дзмітрыевіч, як ніхто іншы, змог стварыць вытанчаную і разам з тым лірычную паэму пра жыццё чалавека ва ўсёй яе складанасці.
Творы ШЧАМЯЛЁВА знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (г. Масква), у фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Беларускага саюза мастакоў і прыватных зборах.
Язык:
Соц. сети: