16 июля 2026 г. 13:00
Белорусский театр “ЛЯЛЬКА”
16.00р.
Пастаноўка – Віктар КЛІМЧУК
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы – Дзмітрый ГАРАЛЕВІЧ
Музыка – Алена ПЕЛЕ
Харэаграфія – Дзіяна ЮРЧАНКА
Беларускі тэатр “ЛЯЛЬКА” запрашае гледачоў на пастаноўку па матывах беларускай народнай казкі “ОХ і ЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА”. Гэта гісторыя пра Янку, які атрымлівае ад таямнічага Оха чароўную табакерку, якая выконвае любыя жаданні. Разам з вернымі спадарожнікамі, Каткой і Мышшу, герой адпраўляецца ў шлях: людзей паглядзець, сябе паказаць.
Музычныя апавядальнікі ў гульнявой форме шукаюць адказ на пытанне: ці бывае на свеце лёгкае шчасце? Янке трэба прайсці праз выпрабаванні, страціць і зноў здабыць табакерку, перамагчы падступства караля і каралевы і зразумець: сапраўдная сіла – ва ўласным сэрцы і ў вернай дружбе.
Аўтар пастаноўкі – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, мастацкі кіраўнік тэатра Віктар КЛІМЧУК. Спектакль вучыць сумленнасці, працавітасці і таму, што шчасце не здабываецца падманам або сілай.
Працягласць: 40-45 хвілін
Язык:
Соц. сети: