11 июля 2023 г. 19:00
Национальный академический драматический театр имени Якуба КОЛАСА
15.00р.
Арцём КАЗЮХАНАЎ
Дарога жыцця ў сямі песнях паводле творчасці Якуба КОЛАСА “ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ” 16+
Рэжысёр-пастаноўшчык – Інэс АМАМІ
Сцэнаграфія і касцюмы – Андрэй ЖЫГУР
Кампазітар – Павел САЛДАЦІКАЎ
Харэограф – Сяргей ТАЛКАЧ
Пераклад на беларускую мову – Пятро ЛАМАН
Працягласць спектакля ~ 1 гадзіна 30 хвілін
Спектакль “ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ” прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба КОЛАСА. Выкарыстоўваючы сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі, сённяшнія творцы тэатра па-аўтарску асэнсоўваюць спадчыну сусветна вядомага айчыннага пісьменніка. Пастаноўка насычана глыбокімі роздумамі, народным гумарам, лірычным настроем, яна яшчэ раз паказвае, што жыццё – гэта моцная сумесь трагічных і камічных эпізодаў.
Шляхі СТАНЦЫЙНАГА НАГЛЯДЧЫКА і КАБЕТЫ перасякаюцца на дарозе жыцця. У віхуры ўспамінаў яны аб’яднаны адным пытаннем: куды жыць? Памяць адкрывае старонкі мінулага – адну за адной. Сям’я, пачуццё абавязку, немагчымасць зразумець бліжняга, любоў маці і сына, самалюбства... Класічныя героі з трылогіі “НА РОСТАНЯХ” і п’есы “НА ДАРОЗЕ ЖЫЦЦЯ” разам з гледачамі ідуць дарогамі свайго жыцця, шукаюць, як у кругазвароце дзён захаваць нешматлікія імгненні шчасця.
Язык:
Соц. сети: