Спектакль-фантазія “СКРЫПКА ДРЫГВЫ Й ВЕРАСОВЫХ ПУСТЭЧАЎ” 14+
СОСТОЯЛОСЬ
Спектакль-фантазія “СКРЫПКА ДРЫГВЫ Й ВЕРАСОВЫХ ПУСТЭЧАЎ” 14+

16 июля 2023 г. 19:00

Белорусский театр “ЛЯЛЬКА”

16.00р.

Інсцэніроўка, лялькі і касцюмы – Ганна СІДАРАВА

Пастаноўка – Віктар КЛІМЧУК

Сцэнаграфія – Алесь СІДАРАЎ

Музыка – Алена ЯЎНЕВІЧ

Харэаграфія – Дзіяна ЮРЧАНКА

Акцёры: Міхась КЛІМЧУК, Юрась ФРАНКОЎ, Наталля ГАЙДУК, Яўген ГУСЕЎ, Валерый ЗІМНІЦКІ, Сяргей ТАЛКАЧ, Марына МАРОЗАВА.

Спектакль-фантазія перанясе гледача ў далёкія часы – часы Сярэднявечча на Беларусі. Тады, калі кнігі былі забароненыя, калі не было вольнасці, калі адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі – вандроўныя песняры…

Лепшым з такіх музыкаў, які насіў у сваім сэрцы любоў да роднай зямлі і нагадваў людзям аб забытай свабодзе, гонары і радасці, быў скрыпач Алесь БАН-ЖВІРБА. Пашкадаваўшы самаадданае каханне бескарыслівых ЯНУКА і МАРТЫ, што ажаніліся, нягледзячы на пагрозу помсты закаханага ў МАРТУ жорсткага МАГНАТА, БАН-ЖВІРБА зрабіў немагчымае і выратаваў маладых.

Працягласць ~ 50 хвілін