18 июля 2026 г. 18:00
Национальный академический драматический театр имени Якуба КОЛАСА
20.00 - 30.00р.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
П’ер Агюстэн дэ Бамаршэ
камедыя становішчаў на 2 дзеі
Пастаноўка, сцэнічная рэдакцыя п’есы, музычнае афармленне – Віктар ЧЭПЕЛЕЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Сцэнаграфія – Наталля САРЫЧАВА
Касцюмы – Таццяна ЛІСАВЕНКА
Мастак па святле – Марк КАСТРЫЧЭНКА
Пластыка і харэаграфія – Дзіяна ЮРЧАНКА
Пераклад п’есы на беларускую мову – Алена ТРАЦЭНКА
Працягласць спектакля: 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам.
Колькі ўсяго за адзін дзень можа адбыцца ў іспанскім маёнтку графа Альмавіва? Таемныя спатканні і вытанчаныя падманы, сатырычныя насмешкі і нават суд! І яшчэ вельмі шмат усяго нечаканага, таму што галоўным героем падзей – графскі камердынер, весялун і майстар хітрых інтрыг Фігаро. Сёння ў яго вяселле з чароўнай Сюзанай, але да нявесты заляцаецца сам граф. Каб зберагчы сваё каханне і шчасце, пакараць самадурства і эгаізм, Фігаро гатовы на многае. І паверце, у яго ўсё атрымаецца, бо гэты жартаўнік валодае неверагодна вострым розумам і знаходлівасцю.
Дынамічная і лёгкая, карнавальная камедыя становішчаў «Шалёны дзень, ці Жаніцьба Фігаро» напоўнена спевамі і танцамі, запамінальнымі характарнымі вобразамі і яркімі маскараднымі касцюмамі. Спектакль дакладна прынясе радасць гледачам і яшчэ раз пацвердзіць, што галоўная каштоўнасць ва ўсе часы – гэта каханне.
Язык:
Соц. сети: