“ЗА ДЗЕНЬ НАСТУПНЫ ЎСЯЕ ЗЯМЛІ”
“ЗА ДЗЕНЬ НАСТУПНЫ ЎСЯЕ ЗЯМЛІ”

8 июля 2025 г. 11:30

Центральный выставочный зал

Вход бесплатный

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, кампаніяй “AR FOX” і Фрунзенскай РАС ДТСААФ ладзіць праект “ЗА ДЗЕНЬ НАСТУПНЫ ЎСЯЕ ЗЯМЛІ”. Праект адпавядае нацыянальным каштоўнасцям і духоўнаму міру насельніцтва краіны.

Мэты праекта – праз творы мастацтваў – “жывыя” карціны – і інтэграваныя ў іх інфармацыйныя тэхналогіі, злучыўшы ідэалагічны і мастацкі складнікі, скрозь прызму дапоўненай рэальнасці яскрава, незвычайна і больш эмацыйна ўспомніць гераічнае мінулае нашай краіны, пагартаць старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і перамогі савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Выхоўваць глыбокую павагу да роднай культуры, да мастацкіх твораў, створаных савецкімі і беларускімі аўтарамі, абагачаць нацыю культурна.